"Белавія" назвала дату, калі пачнуцца рэгулярныя рэйсы ў Талін

"Белавія" назвала дату, калі пачнуцца рэгулярныя рэйсы ў Талін

Авіякампанія "Белавія" назвала дату, калі пачнуцца рэгулярныя рэйсы ў Талін. Яны будуць здзейсняцца з 30 траўня чатыры разы на тыдзень.

Як інфармуе прэс-служба авіякампаніі, вылет з Мінска ў панядзелкі і чацвяргі запланаваны на 08:50, у аўторкі і суботы — на 15:50. Самалёты будуць прыбываць у Міжнародны аэрапорт Талін імя Ленарта Меры. Рэйс з эстонскай сталіцы ў панядзелкі і чацвяргі запланаваны на 10:45, у аўторкі і суботы — на 17:45. Палёт у Embraer 175 складзе 1 гадзіну 15 хвілін.

Кошт квітка ў адзін бок — ад 93 еўра, туды-назад — ад 178 еўра.

Гендырэктар "Белавія" Анатоль Гусараў мяркуе, што адкрыццё прамога рэйсу паміж сталіцамі Беларусі і Эстоніі "будзе садзейнічаць не толькі пашырэнню турыстычнай маршрутнай сеткі, але і эканамічнаму росту абодвух гарадоў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі