Белая скура не ўратуе: беларуска, якая жыве ў Францыі, пра праблемы мігрантаў

Раскажам, адкуль у мігрантаў брэндавыя рэчы і ці такое добрае жыццё на грашовую дапамогу / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Раскажам, адкуль у мігрантаў брэндавыя рэчы і ці такое добрае жыццё на грашовую дапамогу / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Беларуска Святлана [імя змененае] жыве на поўдні Францыі. Калі яна зайшла на сайт Amazon, алгарытмы выказалі здагадку, што яна зацікавіцца адной з самых папулярных у Францыі кніг. Аўтар — Эрык Зэмур. Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты. Правы палітык.

Кніга Эрыка Зэмура — гэта "Mein Kampf". Толькі на французскай і без закліку забіваць, тлумачыць для нас Святлана. Гэтая кніга пераследуе яе ўсюды — у анлайн-крамах, у супермаркетах з кніжнымі аддзеламі. Ад таго, што Зэмур плануе стаць кандыдатам у прэзідэнты, ёй страшна.

Гэтай гісторыяй мы пачынаем серыю інтэрв'ю "Страх і нянавісць", у якіх розныя людзі раскажуць нам пра свае погляды на талерантнасць і міграцыйны крызіс.

 

"УКантакце" ёсць суполкі, у якіх французы мараць пераехаць ва Усходнюю Еўропу

— Зэмур — радыкальны расіст. Ён катэгарычна супраць мігрантаў, ён дэманізуе мусульман. І цяпер ён удзельнічае ў прэзідэнцкіх выбарах у Францыі — і ён больш радыкальны, чым Ле Пэн, якую тут усе баяліся.

Белый цвет кожи не спасёт: белоруска, живущая во Франции, о проблемах мигрантов
Рэкамендацыі алгарытмаў Amazon

Французы не талерантныя. Людзі наогул не талерантныя. Нават тыя меры, якія прымаюцца ў Еўропе, у ЗША, меры, закліканыя згладзіць канфліктнасць, — даюць збой. Нягледзячы на тое, што расізм, ксенафобія забароненыя і выцясняюцца з афіцыйнага дыскурсу, непрыязнасць прарываецца ў размовах на кухні, у закрытых суполках у фэйсбуку, на ютуб-каналах, створаных ананімнымі аўтарамі, у групоўках правых сіл, якія цяпер у Францыі растуць як грыбы.

Палітыкі, сацыёлагі, культуролагі прыклалі велізарныя намаганні для развіцця дыскурсу талерантнасці, роўных магчымасцяў. Але гэты дыскурс існуе толькі на паперы. Як толькі мы спускаемся на ўзровень бытавых узаемадзеянняў, мы сутыкаемся з крайняй неталерантнасцю.

Штодзённай нянавісці да мігрантаў тут куды больш, чым у беларускіх інтэрнэт-супольнасцях на гэтым тыдні. Розніца толькі ў тым, што беларус выкладае гэтую нянавісць пад сваім імем. А француз саромеецца заяўляць пра свае погляды публічна.

Публічна яны зайкі. Але ледзь толькі ты ўваходзіш у давер, яны расказваюць пра тое, што ў іх ёсць закрытая суполка "УКантакце", дзе яны могуць абмеркаваць свае погляды. Таму што ў адрозненне ад фэйсбука там не баняць такі кантэнт. Уявіце: "УКантакце" ёсць закрытая суполка французаў, якія мараць пераехаць ва Усходнюю Еўропу, таму што там няма арабаў і чарнаскурых людзей.

Журналісты ў еўрапейскіх медыя — свядома ці не — фактычна ставяць знак роўнасці паміж тэрарызмам і міграцыяй. Негатыўныя рысы канкрэтных людзей экстрапалююцца на ўсю нацыю. І вы не ўяўляеце, якія каментары пісалі французы пад навінамі пра адрэзаную галаву настаўніка.

Але зло не мае нацыянальнасці. Калі мне нагадваюць пра адрэзаную галаву настаўніка, спрабуючы даказаць, што ўсе замежнікі дрэнныя, я прыводжу контраргумент. Недалёка ад майго дома французскі вайсковец, напіўшыся, адрэзаў галаву бяздомнаму і выкінуў яе з акна ў кардоннай каробцы.

 

"Каментатары не ведаюць, што такое не разумець лепет свайго дзіцяці"

Раскажу пра свае штодзённыя ўзаемадзеянні з чыноўнікамі ў невялікіх мястэчках. Калі ты гаворыш на французскай з акцэнтам, сутыкаешся з тым, што тваю заяўку апрацоўваюць даўжэй, чым просьбу мясцовага жыхара.

Беларусы, якія ў каментарах асуджаюць мігрантаў з Ірака, хутчэй за ўсё, не мелі досведу эміграцыі.

Белый цвет кожи не спасёт: белоруска, живущая во Франции, о проблемах мигрантов
"Беларусы, якія ў каментарах асуджаюць мігрантаў з Ірака, хутчэй за ўсё, не мелі досведу эміграцыі" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Яны не ведаюць, што гэта: апынуцца ў краіне, у якой ты цалкам бездапаможны. У краіне, у якой у цябе няма нават мовы як ключыка да адкрыцця новай культуры. Не разумеюць, што такое апынуцца ў месцы, дзе ты не ведаеш, як называецца банкамат, — гэта значыць не можаш нават спытаць, дзе ён. Яны не разумеюць, што значыць не разумець, як карыстацца кранамі: яны адкрываюцца па-іншаму. Табе 30 гадоў, а адчуваеш сябе малодшым школьнікам. І спытаць саромеешся, бо твая праблема ідыёцкая і табе сорамна ў гэтым прызнацца.

Мая дачка — францужанка, нягледзячы на намаганні гаварыць з ёй на рускай мове, яна гаворыць толькі па-французску. Часам узнікае лёгкае неразуменне: яна задае мне пытанне на сваёй дзіцячай французскай мове. Мне складана зразумець яе. Карэннаму французу лягчэй. І мне часам бывае вельмі няёмка: я не да канца разумею сваю дачку. Беларусы, якія пішуць, што мігранты лезуць па салодкае жыццё, не пражывалі такіх момантаў. Яны не ведаюць, што такое не разумець лепет свайго дзіцяці.

 

Дыскрымінацыя? Але ж ты белы!

Белы колер скуры для мігрантаў толькі ўскладняе сітуацыю. Калі з табой паводзяць сябе некарэктна, табе больш складана давесці, што сутыкнуўся з дыскрымінацыяй. Бо ты белы.

Я сутыкнулася з сітуацыяй, калі чыноўнікі крычалі на мяне па тэлефоне і называлі французскім словам, якое азначае малаадукаваную жанчыну з Усходу, якая дрэнна гаворыць на мове або займаецца прастытуцыяй. Калі я звярнулася са скаргай, начальніца гэтага чыноўніка не паверыла, што дыскрымінацыйны жэст быў. "Ну вы ж белая, якая дыскрымінацыя!"

Белый цвет кожи не спасёт: белоруска, живущая во Франции, о проблемах мигрантов
Цытата з дэкларацыі правоў чалавека, напісаная на акне Музея цывілізацыі ў Марселі / Jeanne Menjoulet

Няма кам'юніці, якое абараняла б нас, дапамагала. У французаў, выхадцаў з арабскіх краін, ёсць асацыяцыя, якая дапамагае змагацца з такімі праявамі. У выхадцаў з Усходняй Еўропы для таго, каб каналізаваць свой гнеў, ёсць толькі рускамоўныя суполкі ў сацсетках. Выкласці негатыўны досвед, атрымаць сотні мацерных каментароў ад суайчыннікаў — на гэтым усё.

Стаўленне да мігрантаў у Францыі залежыць ад рэгіёна. Я расказваю пра свой горад, які досыць нядобразычлівы ў адносінах да мігрантаў. У правінцыі непрымання нашмат больш.

 

"Чаму не вяртаешся да сябе ў Марока?"

Раскажу, чаму "мігранты ў Еўропе не працуюць". Ва ўцекача ёсць перыяд, калі яго дакументы знаходзяцца на разглядзе. І на працягу гэтага перыяду працаваць нельга. Калі чалавек не ўцякач, а проста нелегал, усё яшчэ больш ўскладняецца: да таго моманту, калі ён зможа легалізавацца, ён можа сабе дазволіць толькі чорныя падпрацоўкі. Як правіла, працадаўцы падманваюць на такіх падпрацоўках, не выплачваюць зарплату. Ведаюць, што чалавек нікуды не паскардзіцца.

Як толькі замежнікі пачынаюць шукаць працу, яны даведваюцца, што нават для простай рабочай спецыяльнасці неабходны дыплом. Я не ведаю, як гэта адбываецца ў Германіі, але ў Францыі без бумажки ты букашка. Нават для таго, каб выконваць цяжкую фізічную працу, трэба праходзіць навучанне. А ў гэты час трэба дзесьці жыць і нешта есці. Мінімальны кошт месяца жыцця ў Францыі — 800 еўра.

Мне дапамагае па прыборцы ў кватэры жанчына з Марока. Яна займаецца рэгулярызацыяй, жыве ў шэлтары. Ёй нельга пакідаць шэлтар раней дазволенага часу раніцай. Ёй нельга выходзіць за тэрыторыю пазней пэўнага часу ўвечары.

Яна не можа ні пагуляць, ні ўладкаваць асабістае жыццё — яна прывязаная да месца. Калі яна не выконвае рэжым — яе выганяюць. Жыццё людзей, якія жывуць на сацыяльных датацыях, ім не належыць.

Белый цвет кожи не спасёт: белоруска, живущая во Франции, о проблемах мигрантов
Партрэт мігранта на вуліцы Парыжа / Jeanne Menjoulet

Сёння мая памочніца прыйшла ў слязах. Чыноўніца адпускала гадкія каментары і пыталася, чаму яна не вяртаецца да сябе ў Марока. Яна прыйшла, папрасіла кавы — і плакала. Вось такая роўнасць. А ў Марока ў яе муж, які яе пераследуе. Яна — ахвяра гвалту. Яна асмелілася развесціся. Калі яна вернецца, яе можа пераследаваць не толькі былы муж, але і яго сям'я.

Так, урэшце можна атрымаць сацыяльнае жыллё. Яго мала, і першымі ў чарзе стаяць супрацоўнікі мэрыі і іх дзеці. Аднойчы я пазнаёмілася з хлопцам, які жыў на верхнім паверсе вельмі прыгожага дома ў кватэры, падобнай да пентхауса. Я спытала: за колькі ты зняў гэты цуд? Ён адказаў: гэта сацыяльнае жыллё, у мяне мама працуе ў мэрыі.

Велізарны міф, быццам уцекачам дастаецца нешта добрае. Яны месяцамі, гадамі чакаюць, жывуць цесна, пакуль не атрымаюць жыллё. І калі яны яго атрымліваюць, засяляюцца ў не вельмі спрыяльныя кварталы, у якіх жывуць такія самыя бедныя людзі. Ніводзін беларус, які піша каментары, не захацеў бы жыць у такіх мясцінах.

Белый цвет кожи не спасёт: белоруска, живущая во Франции, о проблемах мигрантов
У інтэрнэце пачалі падазраваць, што мігранты недастаткова бедныя

Мяне рассмяшылі абурэнні тым, што гэтыя ўцекачы ходзяць па Мінску ў брэндавых рэчах. Раскажу, што гуманітарная дапамога ў асноўным паступае ад забяспечаных людзей, якія закрылі свае базавыя патрэбы. Яны і аддаюць сваю ношаную вопратку Чырвонаму Крыжу. Гэта людзі з адукацыяй і даходам "вышэй сярэдняга". І носяць яны не "Зару". Цалкам лагічна, што гэтыя хлопцы прыносяць вопратку Lacoste, джынсы дарагога брэнда, якія ўжо недастаткова добрыя, каб пайсці ў клуб або на працу.

Зборы рэчаў для дабрачынных місій звычайна адбываюцца ў забяспечаных кварталах. Я ні разу не бачыла іх у эмігранцкім квартале.

Мне падабаецца, што ўцекачы — ці яны з Ірака, ці з іншых краін — ідуць за сваёй марай. Мне падабаецца, што ў іх ёсць імкненні, што нават у складаных сітуацыях разрухі яны спрабуюць нешта зрабіць са сваім жыццём. У іх хапіла смеласці сесці на самалёт і паляцець у нікуды. А гнеўныя каментатары наўрад ці кудысьці выязджалі з Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі