“Белпошта” датэрмінова выплаціць пенсіі і дапамогу за 8 сакавіка
Паштовае аддзялнне / vgr.by
У паштовых аддзяленнях Віцебска, Магілёва і Мінска выплаты пачнуцца з 6 сакавіка, а ва ўсіх іншых рэгіёнах — 7 сакавіка.
8 сакавіка ў Беларусі выходны дзень. Таму будуць працаваць толькі дзяжурныя аб'екты паштовай сувязі. Іх спіс можна паглядзець на сайце “Белпошты”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.