Белстат параўнаў медыянны і сярэдні заробак: розніца — 200 рублёў

Белстат параўнаў медыянны і сярэдні заробак: розніца — 200 рублёў

Белстат параўнаў сярэдні і медыянны заробак беларусаў. Высветлілася, што розніца паміж гэтымі значэннямі ажно 201,5 рубля. Калі сярэдні заробак па звестках на лістапад (сярэдняе арыфметычнае ад памеру заробкаў усіх работнікаў) складае 836,9 рубля, то медыянны — толькі 635,4 рубля.

Медыянны заробак — гэта сярэдняя лічба ў “шэрагу заробкаў”, якая дзеліць яго на дзве часткі. Такім чынам, палова працуючых беларусаў зарабляе меней за 635,4 рубля.

Таксама Белстат разлічыў і дэцыльны каэфіцыент дыферэнцыяцыі. Гэта разрыў паміж мінімальным заробкам 10% самых высокааплатных работнікаў і максімальным заробкам 10% самых нізкааплатных. Па звестках на лістапад атрымалася, што мінімальны заробак у “багатых” у 4,2 разы большы, чым максімальны ў “бедных”.

У снежні мінулага года сярэдні заробак у Беларусі дасягнуў 995,3 рубля — вырас на 158,4 рубля ў параўнанні з лістападам, піша TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі