Белстат паведаміў, наколькі знізіліся рэальныя грашовыя даходы насельніцтва

Белстат паведаміў, наколькі знізіліся рэальныя грашовыя даходы насельніцтва

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі (грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у 2015 годзе знізіліся на 5,9% да ўзроўню 2014 года. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Гэты паказчык зніжаўся з пачатку мінулага года. І калі ў студзені ён склаў 2,5%, дык у наступныя месяцы ішоў няўхільнае павелічэнне гэтай лічбы.

У 2015 годзе ў агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы заняла 61,3%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 8,2%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 23,1%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 7,4%.

Мінэканомікі плануе, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў першым квартале 2016 года знізяцца на 1,5% да адпаведнага перыяду 2015 года, у першым паўгоддзі — будуць на леташнім узроўні. Пры гэтым па выніках дзевяці месяцаў — вырастуць на 0,1%, па выніках 2016 года — вырастуць на 0,5%, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі