Белстат: У Беларусі знізілася пратэрмінаваная запазычанасць па зарплаце
Аднак на 1 траўня яна была ў 327 арганізацыях краіны перад 56 300 работнікамі.
У Беларусі знізілася пратэрмінаваная запазычанасць па зарплаце. Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, на 1 траўня яна захоўвалася ў 327 арганізацыях нашай краіны перад 56 300 работнікамі. Пратэрмінаваная запазычанасць па заробках складала 206 млрд 600 млн рублёў. Гэта 1,1% ад фонда зарплаты за сакавік 2015-га.
БЕЛТА адзначае, што запазычанасць па заробках зафіксаваная не толькі ва ўсіх абласцях Беларусі, але і ў Мінску. Варта адзначыць, што на 1 студзеня такая сітуацыя назіралася толькі ў 20 арганізацыях. Запазычанасць была перад 3000 работнікаў на агульную суму 22 млрд 100 млн рублёў. Аднак ужо на 1 лютага колькасць такіх арганізацый павялічылася да 277, колькасць работнікаў — да 49 300 чалавек, а запазычанасць — да 171 млрд рублёў. На 1 красавіка арганізацый з запазычанасцю па заробках стала 518, работнікаў — 90 800 чалавек, запазычанасць склала амаль 319 млрд рублёў.
Фота: Fotolia