"Белтрансгаз" аплаціў травеньскі імпарт газу па сярэднегадавым кошце
"Белтрансгаз" у прадугледжаны кантрактам тэрмін аплаціў пастаўкі газу за травень па сярэднегадавым кошце — каля 150 долараў за тысячу кубаметраў.
Пра гэта паведамляе “Інтэрфакс-Захад” са спасылкай на прадстаўніка кампаніі. Сума, пераведзеная "Газпраму”, не называецца.
Па словах прадстаўніка кампаніі, "Белтрансгаз" мае намер аплачваць наступныя пастаўкі таксама па сярэднегадавым кошце ў адпаведнасці з дамоўленасцямі прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Нагадаем, Беларусь павінна разлічвацца за газ не пазней за 23 чысла кожнага месяца.