"Белтрансгаз" працягне аплачваць расійскі газ па сярэднегадавым кошце

"Белтрансгаз" працягне аплачваць імпарт расійскага газу па сярэднегадавым кошце. Запазычанасці перад “Газпрамам” у Беларусі няма.
Аб гэтым паведамляе “Інтэрфакс-Захад” са спасылкай на прадстаўніка кампаніі. Нагадаем, расійская амбасада ў Беларусі заявіла, што “Белтрансгаз” павінен “Газпраму” 230 мільёнаў долараў.

На беларускім прадпрыемстве сцвярджаюць, што расіяне не прад’яўлялі ніякіх прэтэнзій, таму кошт на газ застанецца 150 долараў за 1 тысячу кубаметраў цягам усяго года. Пра гэта было першапачаткова дамоўлена з расійскім бокам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі