БХК звярнуўся ў СК па факце масавых катаванняў людзей у Беларусі

БХК звярнуўся ў СК па факце масавых катаванняў людзей у Беларусі

Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся ў Следчы камітэт па факце масавых катаванняў, жорсткага абыходжання з людзьмі і гвалту з палітычных матываў у Беларусі. Праваабаронцы патрабуюць іх расследаваць, а вінаватых прыцягнуць да адказнасці. БХК звяртае ўвагу СК на тое, што ў ведамства ёсць усе даныя для распачацця крымінальнай справы.

У звароце змешчаны заклік стварыць "следчую групу з аператыўным суправаджэннем ва ўсіх тэрытарыяльных падраздзяленнях Следчага камітэта", неадкладна забраць відэаматэрыялы ў адзяленнях міліцыі і ізалятарах, загады падраздзяленняў сілавікоў, выкарыстаць меддакументы, дапытаць сведкаў, пацярпелых і падазраваных. Таксама праваабаронцы патрабуюць адхіліць ад сваіх пасад групу міліцэйскіх начальнікаў, уключна з міністрам унутраных спраў, забяспечыць "максімальнае інфармаванне грамадскасці пра ход расследавання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі