Bild: у плане Пуціна ёсць аблога ўкраінскіх гарадоў і скліканне "Народнай Рады"
Вучэнні на беларуска-ўкраінскай мяжы / Мінабароны Беларусі
Нямецкі таблоід Bild публікуе "план захопу Украіны", які нібыта абмяркоўваецца ў кіруючых колах Расіі. Выданне сцвярджае, што дакумент трапіў у распараджэнне адной са спецслужбаў. Якой менавіта — не называецца.
Напад на Украіну, згодна з гэтым планам, чакаецца ў лютым ці ў сакавіку. План захопу складаецца з трох этапаў:
- разгром украінскай арміі і аблога буйных гарадоў да іх капітуляцыі;
- скліканне "Народнай Рады", у якую ўвойдуць палітычныя сілы, што сімпатызуюць Расіі. Менавіта яна павінна абраць новы ўрад Украіны;
- надзвычайнае становішча, абвешчанае новымі ўладамі. Актыўныя праціўнікі прарасійскага рэжыму будуць адпраўленыя ў спецыяльныя лагеры. Пратэсты будуць душыцца па беларускім прыкладзе 2020-2021 гадоў.
Канчатковай мэтай расійскай аперацыі, паводле версіі, апублікаванай Bild, з'яўляецца стварэнне "Саюзнай дзяржавы" Расіі, Беларусі і Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.