Black Sabbath вырашылі не запісваць развітальны альбом
Black Sabbath адмовіліся ад планаў, запісаць "развітальны" альбом. Раней у гэтым годзе музыкі паведамлялі, што спадзяюцца запісаць яшчэ адну пласцінку наўздагон "13" двухгадовай даўнасці, аднак цяпер маюць намер абмежавацца толькі фінальным турам.
"Гэта сапраўды канец Black Sabbath, паверце мне, — заявіў Озі Озбарн. — У снежні мне споўніцца 68, і для мяне час адысці ад спраў. Я не кажу, што ніколі больш не выйду на сцэну разам з Гізерам і Тоні, або з некім з іх, але афіцыйна Black Sabbath ўжо не будзе. Я не хачу бегаць па сцэне як стары клоўн, каб зарабіць яшчэ які кавалак грошай. Час разыходзіцца па дамах і пачынаць жыць ціхім жыццём пенсіянера".
Развітальны тур легендарнага гурта пад назвай "The End tour" стартуе ў студзені 2016-га і працягнецца да ліпеня наступнага года.