Бліжэйшымі днямі прагназуюцца дажджы, парывісты вецер і начныя замаразкі
19 траўня ў Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Уначы па паўднёвым захадзе, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты.
Уначы прагназуецца ад +1 па паўночным усходзе да +10 па паўднёвым захадзе, месцамі чакаюцца замаразкі 0...- 2. Удзень тэрмометры пакажуць 11-17 цяпла.
У серады, 20 траўня, надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Месцамі, пераважна па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, парывісты. Удзень прагназуюцца моцныя парывы ветру.
Уначы чакаецца 1-8 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +8...+14, па паўднёвым захадзе чакаецца 16 градусаў цяпла.
21 траўня ўначы па паўночным усходзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, месцамі моцны парывісты.
Уначы прагназуецца 1-5 са знакам "плюс", месцамі чакаюцца замаразкі — 0...-3. Удзень будзе +7..+14.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.