Bloomberg: Еўракамісія рэкамендуе даць Украіне статус кандыдата ў сябры ЕС
Еўракамісія вырашыла рэкамендаваць прадставіць Украіне статус краіны-кандыдата ў сябры ЕС. Пра гэта піша агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы, сама камісія пакуль заяваў не рабіла.
Як сцвярджаюць крыніцы, Еўракамісія ставіць умовы: да ўступу ў ЕС Україна мусіць зрабіць крокі дзеля забеспячэння вяршэнства права і барацьбы з карупцыяй.
Канчатковае рашэнне, ці надаваць Украіне статус кандыдата, будуць прымаць кіраўнікі краін ЕС. Францыя, Германія, Італія, Польшча і краіны Балтыі падтрымліваюць такі крок, але некаторыя, у тым ліку Аўстрыя, пакуль выступаюць супраць.
Таксама рэкамендацыю на кандыдацтва ў ЕС атрымала ад Еўракамісіі Малдова. А вось Грузія такой рэкамендацыі не атрымала — ёй трэба зрабіць яшчэ шмат крокаў, каб наблізіцца да еўрапейскай інтэграцыі.
BREAKING: The European Commission recommends Ukraine be granted candidate status, a significant step on the long path to become a member of the EU, sources say https://t.co/fURhwxFxhE
— Bloomberg (@business) June 17, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.