БMA Group і кампанія Вігма будуць супрацоўнічаць
Буйнешы беларускі вытворца музычных CD "Вігма" і вядучы выдавец беларускамоўных выканаўцаў БMA Group склалі партнёрскую дамову пра сумесную вытворчасць.
"БMA Group" бярэ на сябе падрыхтоўку музычнага матэрыялу, а кампанія "Вігма" будзе вырабляць і прадаваць дыскі на тэрыторыі Беларусі.
Першы сумесным рэліз ужо адбыўся - ім стаў новы альбом гурта "Разбітае сэрца пацана" "Не налівай!". У красавіку кампанія "Вігма" плануе пачаць адгрузку дыскаў у буйныя гандлёвыя сеткі краіны.
Прадстаўнік БМА Віталь Супрановіч лічыць, што супрацоўніцтва прынясе карысць у першую чаргу маладым музыкам.
У бліжэйшых сумесных планах - выданне і прэзентацыі дыскаў гурта "Бан Жвiрба" з Гомеля і калектыву "Re1ikt".
Фота: nunation.com