Больш за 110 чалавек загінулі ў Газе ў цісканіне па гуманітарную дапамогу
У Газе дзясяткі людзей загінулі ад машын з гуманітаркай
Больш за 110 палесцінцаў загінулі ў цісканіне ў Газе, калі туды ўвайшла аўтакалона з грузам гуманітарнай дапамогі, перадае Бі-Бі-Сі. Яшчэ каля 750 чалавек атрымалі разнастайныя траўмы.
Калону грузавікоў атачыў натоўп пасля таго, як яна праехала праз ізраільскі ваенны кантрольна-прапускны пункт. Ізраільнскія вайскоўцы, якія суправаджалі груз, стралялі па тых, хто ўяўляў пагрозу.
У хаосе грузавікі спрабавалі праехаць наперад. Большасць загінулых былі збітыя машынамі з гуманітаркай.
Ізраільскія вайскоўцы апублікавалі відэаздымкі з паветра. На іх бачна, што тысячы людзей залезлі на грузавікі і сабраліся вакол іх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.