Больш за 40% злачынцаў, якіх шукае Беларусь, хаваюцца ў Расіі
Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Беларусі.
Больш за 42% злачынцаў, якіх шукае МУС Беларусі, хаваюцца на тэрыторыі Расіі. Такую лічбу назваў міністр унутраных спраў нашай краіны Ігар Шуневіч, перадае interfax.by.
Прычынай такой сітуацыі ён лічыць празрыстасць межаў паміж Беларуссю і Расіяй. Шуневіч дадаў, што многія з гэтых зламыснікаў на тэрыторыі Расіі знаходзяцца без рэгістрацыі і пераважна не маюць сродкаў да існавання, таму ідуць на новыя злачынствы.
Таксама кіраўнік беларускага МУС паведаміў, што больш за 40% асоб, зніклых без вестак, у розны час і з розных прычынаў выехалі ў Расію
Фота — newsbel.by