Брагінскага чыноўніка знялі за затрымку здачы жылога дома

Пасады пазбавіўся намеснік старшыні Брагінскага райвыканкама Віталь Козел. Прычынай стала непрыняцце неабходных мер па своечасовым уводзе ў эксплуатацыю жылога дома.

24-кватэрны жылы дом па вуліцы Гагарына, 38 мусіў быць здадзены ў эксплуатацыю ў ліпені 2014 года. Аднак на будаўніцтва не хапіла долевых і бюджэтных сродкаў. У ліпені будаўніцтва было прыпынена, і дом стаў праблемным.

Пасля ўмяшання абласнога Камітэту дзяржкантролю ў жніўні будаўніцтва аднавілася. А намеснік старшыні Брагінскага райвыканкама паплаціўся пасадай за затрымку, перадае БелаПАН.

Дом прыняты ў эксплуатацыю 30 верасня. Аднак пасля гэтага Дзяржкантроль выявіў, што ў кватэрах не паставілі газавыя лічыльнікі. Гэтая хіба была выпраўленая ў самыя кароткія тэрміны. 

Фота — smolgazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі