Брамнік ФК "Дняпро" (Магілёў) прапусціў самы недарэчны гол сезону (відэа)

Брамнік ФК "Дняпро" (Магілёў) прапусціў самы недарэчны гол сезону (відэа)

Брамнік ФК "Дняпро" прапусціў самы недарэчны гол сезону. 12 ліпеня ў матчы 15-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе магілёўцы прымалі сталічны "Энергетык-БДУ". Кур'ёзны выпадак адбыўся на 69-й хвіліне пры ліку 3:2 на карысць гаспадароў поля. Абаронца Ягор Хвалько адкінуў мяч брамніку Арцёму Сароку, а ён не патрапіў нагой па мячу і той закаціўся ў браму — 3:3. Хвалько запісалі аўтагол... Далей госці забілі яшчэ адзін гол і выйгралі з лікам 4:3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі