Брэсцкія швачныя фабрыкі церпяць ад безграшоўя і затаваранасці

Брэсцкая трыкатажная фабрыка “Элма” жыве з арэнды памяшканняў: здае сотні квадратных метраў па 10 еўра за 1 кв.м. Рабочыя працуюць у 4-дзённым рэжыме, дырэкцыя і ІТР – па 5 дзён. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі прадпрыемства. А вось швачная фабрыка "Надзея" мае 5-дзённы рэжым працы, шые школьную форму і летнія сукенкі. Затое ў іх затаваранасць складоў падбіраецца да да 100%. Таму "Надзея" не бярэ на працу нават навучэнцаў сваёй базавай ПТВ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі