Брастаўчанін пагражаў скочыць з 16-га паверха

Брастаўчанін пагражаў скочыць з 16-га паверха

Брэсцкія ратавальнікі адгаварылі маладога чалавека, які хацеў скончыць жыццё самагубствам. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў намеснік начальніка цэнтра прапаганды і навучання абласнога МНС падпалкоўнік унутранай службы Юрый Каляда.

Малады чалавек залез на 16-ы паверх жылога дома па вуліцы Кастрычніцкай Рэвалюцыі і пагражаў скочыць. Пра гэта ратавальнікам паведамілі жыхары дома. 

На месца здарэння адправіліся дзяжурныя службы: міліцыя, МНС, брыгада хуткай меддапамогі. Па словах Каляды, хлопец сядзеў на парапеце гаўбца, звесіўшы ногі. Ён нікога да сябе не дапускаў і абяцаў скочыць наніз, калі хтосьці паспрабуе да яго наблізіцца. Ратавальнікі размаўлялі з хлопцам амаль дзве гадзіны. Юнак заявіў, што яму проста ўсё надакучыла. "У нейкі момант ён страціў пільнасць, і ў гэты момант нашы хлопцы сцягнулі яго з гаўбца", — кажа Юрый Каляда.

Выявілася, што гэта 24-гадовы жыхар Брэста. Хлопца перадалі медыкам. 

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі