БРСМ прымушае студэнтаў-выпускнікоў выплочваць унёскі
Нават калі хлопцы і дзяўчаты не з’яўляюцца сябрамі арганізацыі
Некаторыя студэнты-выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта неспадзявана даведаліся, што яны — сябры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ) і мусяць заплаціць унёсак у памеры 5 тысяч рублёў. Калі ж студэнты адмаўляюцца плаціць і тлумачаць, што ніколі не ўступалі ў гэтую арганізацыю, БРСМ не падпісвае абходны ліст. А без гэтага подпісу студэнт не можа атрымаць свой дыплом.
Такія праблемы напаткалі студэнтку фізічнага факультэта БДУ Крысціну Карчэўскую. Вось што яна распавядае:
Крысціна Карчэўская: “Мне сказалі, што я ў спісах БРСМ, у доказ паказалі проста эксэлеўскі дакумент на камп'ютэры, сказалі — вось вашае прозвішча. Такі лісцік я магу набраць за паўгадзіны. Яны сталі корпацца ў сваіх архівах, маю картку не знайшлі. Я сказала, каб паказалі мне нумар майго білета і мой подпіс. Яны мне сказалі: калі вы не хочаце плаціць, мы вам не паставім ні штампу, ні подпісу — і дыплом вы не атрымаеце. Вы усё роўна вернецеся і ўсё роўна заплаціце”.
Паводле слоў Крысціны, не яна адна трапіла ў падобную сітуацыю. І іншыя выпускнікі таксама неспадзявана даведаліся, што з’яўляюцца сябрамі БРСМ толькі падчас падпісання абходнага ліста.
Крысціна Карчэўская: “Пры мне людзі заходзілі, даведваліся, што яны ў БРСМ. Даведваліся вось там, перад самым атрыманнем дыплома. Там казалі: заплаціце 5000 рублёў. Праўда, ніякай касы я там не бачыла, ніякіх афіцыйных папераў”.
У арганізацыі БРСМ Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Еўрарадыё патлумачылі, чаму гэтыя студэнты прымусова маглі стаць сябрамі БРСМ, нават не ведаючы пра гэта.
Функцыянер БРСМ: “Калі яна была яшчэ ў школе, прымусова ўсіх дзяцей проста заганялі ў БРСМ. І дзеці проста не ведалі, што яны ўваходзяць, а калі ён паступае ва ўніверсітэт, яго карткі аўтаматычна пераходзяць да нас. Яна вучыцца ва ўніверсітэце і не ведае, што з’яўляецца сябрам, а пасля, калі прыходзіць — даведваецца. Гэта не ўніверсітэт вінаваты, а тое, што ў школе іх запісвалі без іх ведама. Калі б яны ў нас ва ўніверсітэце ўступалі, яны б ведалі”.
Каб атрымаць дыплом і не аддаваць грошы БРСМу, студэнты павінны абскардзіць сваё сяброўства ў самім БРСМе, або ў судзе. І толькі ў гэтым выпадку ўжо саюз моладзі павінен будзе даказаць сваю слушнасць праз наяўнасць заявы на ўступ. Пра гэта Еўрарадыё распавёў праваабаронца Гары Паганяйла.
Гары Паганяйла: “Уступ у гэтую арганізацыю добраахвотны, патрэбна наяўнасць пісьмовай заявы аб уступе, пасля тыя, хто ўступіў, пэўны час аплочваюць унёск — а ў яе, зразумела, ніколі ўнёскі аплочаныя не былі, Таму яна, зразумела, 100% мае рацыю. Па такога кшталту скаргах даказаць законнасць сваіх дзеянняў павінны тыя, на каго прыносіцца скарга”.
Калі рэктарат навучальнай установы ці раённы аддзел БРСМ не вырашаць праблему, Крысціна можа шукаць праўду ў судзе, раіць Гары Паганяйла.
Але нават калі суд застанецца адзінай магчымасцю даказаць, што яна не БРСМаўка, Крысціна Карчэўская плануе ёй скарыстацца.
Крысціна Карчэўская: “Тут справа не ў грошах: калі б мне было ўсё роўна і хацелася хутчэй ”адмазацца” ад гэтых праблем, я б аддала гэтыя грошы і забылася — але тут справа прынцыпа. Я ніколі ў жыцці не была ў БРСМ, і яны ад мяне не атрымаюць ні капейкі!”.
Фота — kryscina.com