Brutto "сышлі з вялікай палітыкі ў вялікую рэлігію" і выпусцілі альбом "Рокі"
1 траўня Сяргей Міхалок і гурт Brutto выпусцілі новы, трэці па ліку альбом, які атрымаў назву "Рокі". Па словах музыкаў, яны сыходзяць з "вялікай палітыкі ў вялікую рэлігію", а сам дыск быў запісаны летась, і яго старт "празяваны":
"... Але так нават весялей. Бо нават з дрэнным стартам можна прыйсці да “фінішу” першым! BRUTTO сыходзіць з Вялікай Палітыкі (там усё зразумела) у Вялікую Рэлігію (там усё туманна). Sequere Deum!".
У новы LP увайшлі 12 трэкаў, сярод якіх ― рэфармаваныя "ляпісаўскія" "Матрёшка" і "Телевизор", кавер на хіт брытанскай поп-спявачкі Кім Уайлд "Cambodia" 1981 года, ужо вядомыя "Середні віки", "Рокі", "Чёрный Обелиск" і шэраг новых кампазіцый.
На новым LP Міхалок заяўляе, што "ліха ператрэцца", і што "годзе сэрца жалем рваці".