Брытанія высылае 23 расійскіх дыпламатаў праз атручванне былога разведчыка

Фота: Reuters
Фота: Reuters

"Новая газета"

Вялікабрытанія вышле з краіны 23 расійскіх дыпламатаў і прыпыніць кантакты з Расіяй на найвышэйшым узроўні з прычыны магчымай датычнасці Масквы да атручвання былога супрацоўніка спецслужбаў Сяргея Скрыпаля. Пра гэта па выніках пасяджэння брытанскага Нацыянальнага савета па бяспецы заявіла прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй.

Па словах Мэй, расейская дзяржава зрабіла замах на забойства Скрипаля і яго дачкі і паставіла пад пагрозу бяспеку грамадзян Вялікабрытаніі. Лондан расцэньвае гэта як незаконнае выкарыстанне сілы супраць брытанскага Каралеўства.

Брытанскі парламент даў расійскім дыпламатам тыдзень на тое, каб пакінуць краіну. Таксама вырашана адклікаць запрашэнне кіраўніку МЗС Сяргею Лаўрову ў Брытанію, а брытанскія высокапастаўленыя чыноўнікі і члены каралеўскай сям'і будуць байкатаваць Чэмпіянат свету па футболе 2018 года ў Расіі. Акрамя гэтага Лондан прыгразіў замарозіць расійскія дзяржактывы, калі будзе даказана, што іх выкарыстанне пагражае бяспецы брытанскіх грамадзян.

Раней Лондан заклікаў Савет бяспекі ААН сабрацца на экстраную нараду ў сувязі з атручваннем былога расійскага разведчыка і яго дачкі ў Солсберы, каб паведаміць пра папярэднія вынікі расследавання. Яно запланаванае на вечар серады.

Напярэдадні прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што Расія з вялікай доляй імавернасці датычная да атручвання экс-палкоўніка ГРУ Скрыпаля і яго дачкі ў Солсберы. Мэй адзначыла, што калі Масква не дасць "вартага даверу" тлумачэння да 14 сакавіка, то Лондан прыраўняе атручэнне Скрыпаля да акта незаконнага выкарыстання сілы супраць Вялікабрытаніі.

У сваю чаргу, Расія адмовілася адказваць на запыты Вялікабрытаніі, пакуль не атрымае доступ да матэрыялаў справы і ўзораў таксічнага рэчыва. У Крамлі папярэдзілі, што меры Масквы ў адказ на ўведзеныя Лонданам абмежаванні будуць люстранымі і не прымусяць сябе чакаць.

Нагадаем, 4 сакавіка былы расійскі выведнік Сяргей Скрыпаль і яго дачка былі знойдзеныя ў несвядомым стане на лаўцы ў гандлёвым цэнтры Maltings у брытанскім горадзе Солсберы. Ад атрутнага рэчыва пацярпеў яшчэ 21 чалавек. Скрыпаль і яго дачка па-ранейшаму знаходзяцца ў коме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі