Брытанкі прызнаныя самымі агіднымі турысткамі ў свеце

У рэйтынгу турыстак, якія выклікаюць найбольшую агіду, першае месца занялі лэдзі з Брытанскіх астравоў. Па выніках апытання, менавіта брытанкі падчас падарожжаў часцей за ўсё грубяць і напіваюцца ўпокат.  Ва ўсім свеце яны славяцца сваімі брыдкімі манерамі, неахайнасцю і п'янствам, якія з задавальненнем дэманструюць на адпачынку, паведамляе брытанская газета The Daily Express.

Другое месца рэспандэнты аддаюць амерыканкам. Далей месцы размеркаваліся паміж немкамі і жыхаркамі краін Усходняй Еўропы, за якімі ідуць іспанкі і турчанкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі