Брытанскіх двоечнікаў абавяжуць вывучаць матэматыку да 18 гадоў

Дагэтуль брытанскія школьнікі мелі магчымасьць скончыць навучанне, не прадэманстраваўшы мінімальных ведаў па матэматыцы і роднай мове. Цяпер двоечнікі пасля 11 гадоў навучання будуць абавязаны працягваць наведванне заняткаў па гэтых дысцыплінах аж да дасягнення 18-гадовага ўзросту.



Як інфармуе ВВС, па стане на мінулы год, больш за чвэрць мільёна 19-гадовых падлеткаў у Вялікабрытаніі спынілі вывучаць англійскую мову і матэматыку, не атрымаўшы на іспытах здавальняючай ацэнкі. Абавязваючы двоечнікаў працягваць навучанне, урад разлічвае палегчыць для іх пошук працы.

Фота — theguardian.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі