Будаўніцтва Беларускай АЭС праінспектуе Місія МАГАТЭ

Будаўніцтва Беларускай АЭС праінспектуе Місія МАГАТЭ

Будаўніцтва Беларускай АЭС праінспектуе Місія МАГАТЭ. Яна наведае нашу краіну 16-20 студзеня. Прадстаўнікі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі ацэняць бяспеку пляцоўкі ў Астравецкім раёне і ўсяго праекта пабудовы атамнай станцыі "з улікам знешніх уздзеянняў з мэтай аналізу адпаведнасці праектных параметраў пляцоўкі для Беларускай АЭС", інфармуе прэс-служба Міністэрства энергетыкі Беларусі.

Вядома, што ў складзе Місіі МАГАТЭ (місія SEED) будуць вядучыя сусветныя эксперты з такіх краін, як ЗША, Францыя, Польшча, Венгрыя, Румынія, Турцыя. Адзначаецца, што яны прыязджаюць на прапанову беларускага боку. Як паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, выніковы даклад Місіі МАГАТЭ чакаецца не раней сакавіка 2017 года.

Нагадаем, запуск першага энергаблока Беларускай АЭС запланаваны на 2019 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі