Бясплатны пракат кіёчкаў у Мінску праіснаваў роўна гадзіну

Бясплатны пракат кіёчкаў у Мінску праіснаваў роўна гадзіну

Толькі гадзіну праіснаваў бясплатны пракат кійкоў, які адкрылі ў Мінску мастакі студыі "Hutka Smachnaa" Андрэй Бусел, Сяргей Краўчанка і Тарас Пашчанка.

Як распавядае "Белсат", хлопцы набылі на адным з інтэрнэт-аўкцыёнаў сем кійкоў, пафарбавалі іх у жоўты колер і пакінулі каля ўваходу на Камароўскі рынак. 

Паводле задумы мастакоў, такія кійкі дапоўнілі б ранейшыя шэрынг-сэрвісы ровараў і самакатаў.

Пасля сыходу мастакоў адміністрацыя рынку ўсё прыбрала, заявіўшы, што кійкі размясцілі без дазволу. Да гэтага людзі паспелі ўзяць толькі два з сямі кійкоў. 

У размове з журналістамі прадстаўнікі адміністрацыі рынку падкрэслілі, што на такія ініцыятывы патрэбны адмысловы дазвол, "але задума добрая і палкі абавязкова вернуцца на сваё месца".

Мастакі кажуць, што прадстаўнікі адміністрацыі звязаліся і з імі. Але хлопцы здзіўленыя, што на такое патрэбны дазвол. "Гэта раўнацэнна таму, што ты аддаеш камусьці непатрэбную табе рэч. Мы ніколі не просім ніякіх дазволаў ні ў каго, і цяпер не будзем", — гаворыць Сяргей Краўчанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі