Былога следчага Яўгена Юшкевіча адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе
Палітвязню Яўгену Юшкевічу памянялі меру стрымання. Яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, паведамляе ТГ-канал Антона Матолькі.
Гэтую інфармацыю пацвердзіла і яго адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.
Юшкевіча затрымалі 24 лістапада, дома ў яго адбыўся ператрус. Некалькі гадоў таму ён звольніўся са следчага камітэта, а сёлета актыўна ўдзельнічаў у праекце ByChange, які дапамагаў былым сілавікам уладкавацца ў грамадзянскім жыцці. Такім чынам, за кратамі ён правёў 10 дзён.
Яго падазраюць па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх" (ч. 1 арт. 342 КК). Апошнія дні ён сядзеў у СІЗА №1 па вуліцы Валадарскага ў Мінску.
Праваабаронцы прызналі Юшкевіча палітвязнем.
@ewenk_yu на свободе! pic.twitter.com/hpAlxgmT3v
— Mary Kolesova-Hudzilina (@kolesovahudz) December 4, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.