Былога супрацоўніка МТС, палітвязня Аляксея Кузьміна асудзілі на 7 гадоў калоніі
Аляксей Кузьмін у судзе
Агучаны прысуд былому начальніку аддзела МТС, салісту музычнага гурта "Закон гуку", палітвязню Аляксею Кузьміну. Справу разглядаў Мінскі гарадскі суд. Як піша sb.by, Кузьмін асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "зліве экстрэмістам чужых асабістых даных" і ва ўдзеле ў пратэстах 2020-га. Следства налічыла 57 "пацярпелых" — сілавікоў, прапагандыстаў, чыноўнікаў. Аднаму з іх прызначана кампенсацыя ў памеры 2000 рублёў.
Кузьміна затрымалі ў кастрычніку 2022-га. У наступным месяцы праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Як піша spring96.org, у Аляксея Кузьміна трое дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.