Былога топ-менеджара ФК "Шахцёр" затрымалі па падазрэнні ў махлярстве

Уладзімір Нідэргаўс / riac34.ru
Уладзімір Нідэргаўс / riac34.ru

У Мінску па падазрэнні ў махлярстве затрыманы былы спартовы дырэктар Салігорскага футбольнага клуба "Шахцёр" Уладзімір Нідэргаўс. Пра гэта паведаміў казахстанскі журналіст Айдын Кажахмет, аўтар буйнога тэлеграм-канала пра спорт.

Нідергаўс нядаўна звольніўся з "Шахцёра" і збіраўся перайсці на працу ў казахстанскі клуб "Табол". Але выехаць з Беларусі не паспеў.

"55-гадовы менеджар Уладзімір Нідергаўс затрыманы ў Мінску супрацоўнікамі праваахоўных органаў па падазрэнні ў махлярстве. Думаю, тэму з “Таболам" можна закрыць. Іншых падрабязнасцяў пакуль няма", — напісаў Кажахмет.

"Трыбуна" заўважыла, што імя Нідэргаўса яшчэ зранку 22 студзеня было на сайце "Шахцёра" ў спісе кіраўнікоў клуба. Але пасля звестак пра яго затрыманне, радок са згадкай Нідэргаўса выдалілі.

У "Шахцёры" Нідэргаўс адказваў у тым ліку за пошук і куплю новых гульцоў. Спонсарам клуба з'яўляецца "Беларуськалій", што дазваляла камандзе выдаткоўваць на куплю футбалістаў немалыя грошы. Пры гэтым, як заяўляе "Белсат", працэс не быў празрыстым. У 2022 годзе, калі "Беларуськалій" трапіў пад санкцыі, аб'ёмы трансфераў моцна скараціліся, каманду пакінулі амаль усе легіянеры. За час працы Нідергаўса з траўня 2021-га на куплю футбалістаў былі выдаткаваныя сотні тысяч еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі