Былы міністр абароны: На Кіеў адправілі дэсантную брыгаду з Днепрапятроўска
Палкоўнік Анатоль Грыцэнка сцвярджае, што загад дэсантнікам адправіў выконваючы абавязкі міністра абароны Паўло Лебедзеў.
"Дачакаліся, — піша ў сацыяльных сетках Грыцэнка. — Міністр абароны... аддаў загад адправіць у Кіеў 25-ю асобную Днепрапятроўскую паветрана-дэсантную брыгаду. Неадкладна!".
Былы міністр абароны Украіны Анатоль Грыцэнка адзначае, што ў брыгадзе налічваецца 500 чалавек. Паводле загаду, яны мусяць прыбыць у Кіеў "у поўным баявым рыштунку".
Пазней Лебедзеў пацвердзіў факт адпраўкі дэсантнікаў. Паводле яго слоў, робіцца гэта "для ўзмацнення аховы базаў, дзе захоўваецца баявая зброя, а таксама арсенал".
Нагадаем, раней міністр абароны Паўло Лебедзеў заяўляў, што армія не будзе ўдзельнічаць у канфлікце.
Фота — ria.ru