Былы намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкаму атрымаў 9 гадоў зняволення
Яго пакаралі за неаднаразовае атрыманне хабару і перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Справу разглядаў суд Жодзіна.
Як інфармуе БелаПАН, чыноўнік браў хабар за вырашэнне розных пытанняў, якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю: заключэнне дамоваў арэнды памяшканняў, заключэнне інвестыцыйнай дамовы, заключэнне дакументаў па арганізацыі аўтамабільных перавозак.
Экс-намесніка старшыні райвыканкаму асудзілі на 9 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права на пяць гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распараджальных абавязкаў.