Былы прэзідэнт Літвы заявіў, што Расія рукамі беларусаў будуе атамную бомбу
Былы прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус заявіў, што Расія рукамі беларусаў будуе атамную бомбу пад Вільняй. Ён выступіў з гэтай заявай на міжнароднай канферэнцыі па пытаннях рэгіянальнай бяспекі, якая прайшла ў Віленскім універсітэце. Адамкус крытыкаваў цяперашнія ўлады Літвы за іх няздольнасць пераканаць іншыя краіны ЕС у тым, што Астравецкая АЭС, якая будуецца ў Беларусі, стварае парозу. Беларускую атамную станцыю ён назваў “атамнай бомбай”, паведамляе Delfi.
Крытычна да будаўніцтва Беларускай АЭС ставяцца і ўлады Літвы. Прэзідэнт гэтай краіны Даля Грыбаўскайтэ неаднаразова заяўляла пра яе небяспеку, звярталася і да кіраўніцтва Еўрасаюза, і да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.