Бюджэт Гродна летась страціў больш за мільярд рублёў

Гэта высветлілася па выніках праведзенай Камітэтам дзяржкантролю праверкі выкарыстання горадам бюджэтных сродкаў на капітальны рамонт жылых дамоў і абслугоўванне аб'ектаў добраўпарадкавання.
Па выніках праверкі ў бюджэт горада вернута больш за 575 мільёнаў рублёў. Таксама далічана 28 мільёнаў падатковых плацяжоў.

Парушэнні былі выяўленыя ў працы "Гродзенскай гарадской ЖКГ", "Гродназелянбуда" і гарвыканкама.

Да адміністрацыйнай адказнасці ўжо прыцягнулі 11 чалавек і 3 юрыдычныя асобы. Яшчэ 20 чалавек панеслі матэрыяльнае і дысцыплінарнае пакаранне.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі