Бюджэт пражытковага мінімуму павышаны з 1 жніўня

Сярэдні бюджэт пражытковага мінімуму зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 26 ліпеня, інфармуе БЕЛТА. Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў — ад 1 жніўня па 31 кастрычніка 2013 года.



Бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва са жніўня складае 1 мільён 26 тысяч 290 рублёў. Ад 1 траўня па 31 ліпеня ён складаў 974 тысячы 110 рублёў.



Такім чынам, новы БПМ павялічыўся на 5,4% да папярэдняга нарматыву. Адпаведна павялічваюцца памеры працоўных мінімальных і сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў. На такую ж велічыню ўзрастаюць памеры некаторых відаў дзяржаўнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.



Для працаздольнага насельніцтва БПМ ад жніўня ўсталяваны ў памеры 1 мільён 132 тысячы 380 рублёў, для пенсіянераў — 849 тысяч 900 рублёў, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 877 тысяч 220 рублёў, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 1 мільён 157 тысяч 940 рублёў, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 1 мільён 142 тысячы 580 рублёў, для дзяцей-студэнтаў — 1 мільён 24 тысячы 990 рублёў.



Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі