Бюджэт пражытковага мінімуму з 1 траўня вырасце да 206,58 рубля

Бюджэт пражытковага мінімуму з 1 траўня вырасце да 206,58 рубля

У Беларусі вызначаны новы бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва на перыяд з 1 траўня па 31 ліпеня — 206,58 рубля. БПМ вызначаны ў коштах сакавіка 2018 года ў разліку на месяц, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пастанову Міністэрства працы і сацыяльнай абароны №47 ад 24 красавіка.

Новы бюджэт пражытковага мінімуму для працаздольнага насельніцтва складае 229,78 рубля, пенсіянераў — 157,5 рубля, студэнтаў — 199,75 рубля, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 132,98 рубля, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 183,35 рубля, дзяцей у ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 223,91 рубля.

Таксама Мінпрацы прыняло пастанову №48 ад 24 красавіка, якая вызначае памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго чальца сям'і рознага складу. Мінімальныя спажывецкія бюджэты разлічаныя ў коштах сакавіка 2018 года і будуць дзейнічаць з 1 траўня па 31 ліпеня. 

Мінімальны спажывецкі бюджэт для працаздольнага насельніцтва складзе 437,85 рубля, пенсіянераў — 342,56 рубля, студэнтаў — 322,41 рубля, дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 277,73 рубля, дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 359,22 рубля, дзяцей ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — 370,38 рубля, на аднаго чальца сям'і з чатырох чалавек — 340,56 рубля, маладой сям'і з трох чалавек — 369,99 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі