Бюджэт Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі перавысіў 6,7 млрд расійскіх рублёў
Бюджэт Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі на 2017 год перавысіў 6,7 млрд расійскіх рублёў. Такую лічбу назваў спікер Дзяржаўнай думы, старшыня Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаслаў Валодзін, піша utro.ru. Сам бюджэт быў прыняты 15 чэрвеня на сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, якая прайшла ў Мінску.
Наступная сесія Парламенцкага сходу, па словах Валодзіна, пройдзе таксама ў Беларусі ў 2017 годзе. На яго думку, нашым краінам неабходна больш займацца ўніфікацыяй заканадаўства, што паспрыяе развіццю двухбаковых адносін і павысіць эфектыўнасць парламента Саюзнай дзяржавы.
Расійскі палітык заявіў, што ў 2017 годзе ў Саюзнай дзяржаве плануецца рэалізаваць 32 праграмы.