Цапкала не выключае, што яго могуць кінуць за краты

Цапкала не выключае, што яго могуць кінуць за краты

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі Валерый Цапкала ў інтэрв'ю РБК заявіў, што не выключае магчымасці свайго затрымання, як раней адбылося з іншым прэтэндэнтам Віктарам Бабарыкам. "У беларускім грамадстве гэта разглядаецца як ціск на выбарчы працэс і спроба аслабіць, а можа, і выбіць нейкіх кандыдатаў", — кажа палітык.

Цапкала падкрэслівае, што ён і яго каманда не парушаюць ніякіх законаў: "Мы проста рухаемся ў палітычным працэсе, робім тое, што дазволена рабіць у адпаведнасці з Канстытуцыяй і выбарчым заканадаўствам нашай краіны". Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты распавёў, што за яго вылучэнне было сабрана 212 тысяч подпісаў, але падчас праверкі каля 50 тысяч "адсеялі". Такім чынам у ЦВК падалі каля 160 тысяч "абсалютна чыстых, правераных подпісаў". "Таму мы разлічваем на тое, што нас зарэгіструюць", — заявіў Валерый Цапкала.

Цапкала — былы дыпламат, экс-кіраўнік беларускага Парка высокіх тэхналогій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі