Царква "Новае жыццё" працягвае змагацца за храмавы будынак

Мінская пратэстанцкая царква "Новае жыццё" абскардзіла ў апеляцыйнай інстанцыі Гаспадарчага суда горада Мінску рашэнне суддзі Алы Мірошнік ад 7 кастрычніка. Паводле таго рашэння пратэстанты мусілі пакінуць свой будынак па вуліцы Кавалёва, 72. Як паведаміў БелаПАН, у скарзе ўказваецца на "поўную беззаконнасць" рашэння суда, бо абшчына не атрымала ад дзяржавы належнай кампенсацыі за будынак царквы, дастатковую для ўзвядзення новага храма. Калі рашэнне будзе выканае, на вуліцы застануцца больш за тысячу вернікаў без магчымасці збірацца разам для малітваў і богаслужэнняў, што з'яўляецца парушэннем правоў чалавека, у тым ліку права на свабоду сумлення, гаворыцца ў скарзе.

Калі апеляцыйная інстанцыя пакіне без змены папярэдняе рашэнне суда, яна выдасць загад, на падставе якога вернікі будуць абавязаныя пакінуць будынак царквы. Для выканання гэтага загаду судовыя выканаўцы маюць магчымасць ужываць сілу, у тым ліку з дапамогай праваахоўных органаў.

Нагадаем, што 22 жніўня сталічныя ўлады ўручылі вернікам акт прыёмкі-перадачы будынка царквы, які тыя адмовіліся падпісаць. З 24 жніўня яны вядуць у храме бестэрміновае кругласутачнае малітоўнае дзяжурства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі