Улады Беларусі не гатовыя браць адказнасць за рэформы ― Чалы

Улады Беларусі не гатовыя браць адказнасць за рэформы ― Чалы

3 кастрычніка кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка назваў рэкамендацыі МВФ "несправядлівымі і непад'ёмнымі" ў дачыненні да беларускага народа. Як мяркуе эканаміст Сяргей Чалы, такія заявы сведчаць аб тым, што ўлады краіны ўжо здольныя праводзіць такія рэформы, але яшчэ не дараслі да таго, каб узяць на сябе адказнасць за іх вынікі.

"МВФ ― гэта крэдытор апошняй інстанцыі. Калі ўжо не атрымалася знайсці іншыя крыніцы крэдытавання на камерцыйных умовах, то застаецца толькі МВФ... І калі ў звычайным банку пад крэдыт даюць залог, то ў МВФ ― праграму рэформ. МВФ яе падтрымлівае сваімі грашыма, але праграма пішацца урадам краіны. Каб сітуацыя ў гаспадарцы змянілася настолькі, каб неабходнасць звяртацца за дапамогай знікла. І тут іншая рэч ― гэтая праграма не павінна быць навязаная ураду некім збоку. Павінен быць орган, які скажа, што гэта наша праграма рэформ, гэта мы яе робім, гэта яна нам патрэбная... Як мы бачым, пакуль у Беларусі няма жадання ўзяць палітычную адказнасць за рэформы на сябе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі