Чаму адзенне беларускіх алімпійцаў шэрага колеру?

Чаму адзенне беларускіх алімпійцаў шэрага колеру?

Беллегпрам прадставіў два камплекты касцюмаў алімпійцаў на Гульні-2018 — абодва ў танах шэрага і чорнага колераў. Альтэрнатыўны варыянт для жанчын — сукенкі, і яшчэ дадатковы варыянт пінжака для мужчын. Дызайнерка Юлія Латушкіна паказала два камплекты адзення.

Як патлумачыла Еўрарадыё дызайнерка Беллегпрама Людміла Лабкова, на распрацоўку далі ўсяго два тыдні: "Першы тыдзень — на эскізы і канцэпцыю, другі — ажыццяўленне. Часу бракавала, даводзілася працаваць у выходныя дні".

У фотасправаздачы Міністэрства спорту разабрацца, дзе чыё адзенне, складана. Сярод пяці варыянтаў адзення найбольш выразны быў з арнаментам. Які, нечакана, зрабіў… Беллегпрам.

Чаму адзенне беларускіх алімпійцаў шэрага колеру?

На думку дызайнеркі Беллегпрама, шэры колер вельмі папулярны сярод беларусаў: "Вядома для беларусаў такія колеры не рэдкасць, але любоў да шэрага колеру з нас не вывесці. Хоць пастаянна чутныя заўвагі, што давайце ярчэй".

А вось прыклад адзення ад Юліі Латушкінай.

Чаму адзенне беларускіх алімпійцаў шэрага колеру?

Каляровая гама адзення выклікала найбольш спрэчак. Калі Еўрарадыё спытала ў намесніка міністра спорту Вячаслава Дурнова пра дзіўныя колеры, з намі пагадзіліся: "Мы як раз папрасілі, каб дызайнеры патлумачылі, чаму такія колеры, каб яны вылучылі сваю канцэпцыю, каб абгрунтавалі, чаму такі дызайн. Пакуль мы чулі толькі пра тое, што гэта іх бачанне. Нам патрэбнае тлумачэнне".

Дызайнера Беллегпрама "ўразілі" абмеркаванні, якія адбыліся пасля публікацый у СМІ і сацсетках: "Я ўбачыла сітуацыю з іншага ракурсу. І, напэўна, нават маё нелюбімае колеравае спалучэнне чырвонага з зялёным мела б права быць".

Чаму адзенне беларускіх алімпійцаў шэрага колеру?

Асабіста намесніку міністра спорту спадабаліся асобныя камплекты з розных калекцый: "Я б камбінаваў з некалькіх прадстаўленых варыянтаў. Мне спадабаўся жаночы касцюм Латушкінай, які светлы, а вось цёмны — не. А мужчынскі і Беллегпрама, і Латушкінай вельмі добрыя. Спадабалася рашэнне Беллегпрама з арнаментам".

Па словах Вячаслава Дурнова, ад дызанераў патрабавалі не вельмі шмат: "Форма павінна быць парадна-выхадной, з элементамі "крэатыву", у сучасным моладзевым стылі, і каб было бачна, што гэта беларуская зборная".

Але дызайнерка лічыць, што такая адсутнасць дэтальнасці ў заданні не вельмі спрыяла працы: "Калі шчыра, то заданне было вельмі вобразнае, дэталёва не апісвалася, які патрабуецца дрэс-код, як гэта звычайна бывае. Мы арыентаваліся на уласнае разуменне афіцыйнай формы".

Акрамя гэтага, не было паразумення, на якіх мерапрыемствах будзе выкарыстоўвацца гэтае адзенне: "Праблема ў тым, што вельмі недакладна выказаная думка на якія мерапрыемствы разлічанае гэтае адзенне. Напрыклад, Юлія Латушкіна прадставіла кэжуал-пінжак з накладкамі на локцях, які мы можам бачыць у паўсядзённасці, ён быў радасна ўспрыняты, таму што "мы можам у ім хадзіць на працу". Але для мяне стылістыка адзення для афіцыйных прыёмаў і “на працу” — розная. Калі б я ведала, што кэжуал дапусцімы, я б сышла ў больш мяккі стыль, з вязаннымі аб'ёмнымі рэчамі".

Праз тыдзень дызайнеры павінны прадставіць канцэпцыі, потым узоры адзення беларускіх алімпійцаў пакажуць Лукашэнку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі