Чаму не Касабуцкі? Хто мусіць узначаліць беларускі Касцёл

Біскупы Аляксандр Кашкевіч, Казімір Велікаселец і Юрый Касабуцкі​
Біскупы Аляксандр Кашкевіч, Казімір Велікаселец і Юрый Касабуцкі​

Папа Рымскі Францішак 3 студзеня прыняў адстаўку арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому споўнілася 75 гадоў. Замест яго часова кіраваць архідыяцэзіяй будзе Казімір Велікаселец — вопытны і паважаны святар. Аднак мяркуючы па тым, што Велікаселец на паўгода старэйшы за Кандрусевіча, многім здалося, што нешта ў "транзіце ўлады" паміж каталіцкімі іерархамі ў Беларусі пайшло не так.

А як гэта звычайна адбываецца?

Паводле кананічнага права, калі кафедра аказваецца вакантнай, яе ўзначальвае генеральны вікарый. У нашым выпадку гэта біскуп Юрый Касабуцкі. Які, дарэчы, замяняў Кандрусевіча падчас ягонага чатырохмесячнага выгнання, а цяпер застаецца адначасова генеральным вікарыем і біскупам-памочнікам.

Почему не Кособуцкий? Кто должен возглавить белорусский Костёл
На адным фота — усе каталіцкія біскупы Беларусі / catholic.by

Калі будуць наступныя выбары кіраўніка Канферэнцыі, пакуль не вядома. Традыцыйна яе кіраўніком выбіраюць кіраўніка Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, аднак гэта зусім не абавязкова: тут усё застаецца на рашэнне саміх біскупаў.

Сыход жа Кандрусевіча не азначае, што ён пакідае Касцёл. Па кананічным праве ён захоўвае за сабой тытул заслужанага біскупа і можа заставацца жыць і працаваць на тэрыторыі епархіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі