Чаму ў нашых кішэнях не грошы, а часовыя разліковыя білеты?
Еўрарадыё вырашыла пацікавіцца, чаму беларускія грошы называюцца “разліковымі білетамі” і ці не застануцца яны часовымі назаўжды Але, як высветлілася, нават супрацоўнікі Нацыянальнага банка не асабліва ўглядаюцца ў тое, што напісана на грошах. Перш чым адказаць на пытанне Еўрарадыё, кіраўнік прэс-службы галоўнага банка краіны Міхаіл Журавовіч вырашыў удакладніць: што ж там сапраўды напісана.
Міхаіл Журавовіч: “Гляджу, я неяк не звяртаў увагі. Але, па-мойму, гэта асаблівага значэння не мае”.
А, ўдакладніўшы, упэўніў, што няма розніцы, як плацёжны сродак называецца: грошы ці разліковы білет.
Міхаіл Журавовіч: “Гэта сінонімы. Любыя грошы, якія эмітуюцца, у краіне ходзяць, гэта і ёсць нацыянальная валюта”.
Нагадаем, першыя беларускія грошы з’явіліся ў 1992 годзе — пасля “Белавежскага пагаднення” аб скасаванні СССР. Тады кіраўніцтва краіны і Нацбанка папярэдзіла, што гэта часовыя разліковыя білеты. Тых “зайчыкаў” даўно няма, а грошы так і засталіся білетамі.
У пошуках тлумачэнняў Еўрарадыё звярнулася да “белавежскага зубра”, экс-старшыні Вярхоўнага Савета БССР, Станіслава Шушкевіча. Ён спачатку таксама вырашыў праверыць — што на сённяшніх банкнотах напісана.
Станіслаў Шушкевіч: “Я неяк так не прыглядаўся, як вы, да беларускіх грошай. Вымушаны глянуць зараз на тое, што тут напісана”.
А паглядзеўшы, выказаў меркаванне, што не мае значэння, як называюцца грошы, — хай сабе і разліковы білет. Праўда, кажа Станіслаў Шушкевіч, нашыя грошы да гэтага часу застаюцца часовымі.
Станіслаў Шушкевіч: “Тут не ў надпісу справа. Справа ў тым, што была доўгая інфляцыя і пераінфляцыя. І з таго часу захоўваецца такі падыход, што гэтыя грошы як бы часовыя. Таму, без дэнамінацыі і далей не абыйсціся”.
Экс-старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч удакладняць, што напісана на беларускіх банкнотах, не стаў. Адразу заявіў, што гэтыя надпісы не маюць аніякага значэння.
Станіслаў Багданкевіч: “Я не бачу тут нічога такога — ці мала што яны там напісалі! Гэта ўжо лінгвісты, накшталт вас, могуць там шукаць нейкія своеасаблівасці. Галоўнае, што гэта плацёжны сродак, сродак ашчаджання, накаплення. І што яна эмітуецца Нацбанкам незалежнай дзяржавы. У адпаведнасці з Канстытуцыяй і законам “Аб Нацыянальным банку” на тэрыторыі Беларусі законнай валютай лічыцца тая грашовая адзінка, якая выпускаецца Нацбанкам”.
Больш за тое, экс-старшыня Нацбанка прызнаўся, што нават “зайчыкаў” лічыў паўнавартаснай нацыянальнай валютай.
Станіслаў Багданкевіч: “Бо валюта — гэта не знешні выгляд, “зайчыкі” там і гэтак далей, а каштоўная папера, якая выпускаецца Нацбанкам у якасці законнага плацёжнага сродку”.
Не бачыць аніякага значэння ў тым, як называецца нацыянальная валюта, і экс-прэм’ер тых часоў Вячаслаў Кебіч.
Вячаслаў Кебіч: “Гэта толькі назва і ўсяго. Банк працуе з гэтымі білетамі — і нічога!”
Тым не менш, ён згодны лічыць сённяшнія грошы часовымі.
Вячаслаў Кебіч: “Рана ці позна нам нулі давядзецца прыбіраць. Намінальны кошт павінен быць зменены. А значыцца — гэта ўжо іншая грашовая адзінка”.
Паводле слоў экс-прэм’ера, у сённяшніх грошай трэба адабраць як мінімум два нулі.
Фота: http://photo.bymedia.net/