Чарга легкавых аўто на мяжы з Польшчай павялічылася ў 4 разы

Чарга на мяжы, ілюстрацыйнае фота

Чарга на мяжы, ілюстрацыйнае фота / sputnik.by

Пасля ўвядзення Літвой і Латвіяй забароны на ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі рэзка вырасла чарга на беларуска-польскай мяжы. Пра гэта паведамляюць у Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі. Транспартныя патокі пераразмеркаваліся, і ў выніку чарга на ўезд у Польшчу з панядзелка вырасла ў 4 разы.

Перад адзіным пунктам пропуску "Тэрэспаль" ("Брэст") сабралася 240 аўто. Пры гэтым супрацоўнікі польскага пункта пропуску, адзначаюць у беларускім ДПК, з пачатку тыдня прынялі ўсяго 35% легкавікоў ад нормы. Акрамя таго, сёння раніцай у чарзе на выезд у Польшчу стаялі 30 аўтобусаў.

Польшча, Латвія і Літва ў апошнія тыдні зрабілі шэраг абмежавальных захадаў у дачыненні да беларускіх аўтамабіляў. Захады былі зробленыя ў рамках чарговага пакета санкцый ЕС. Польшча перастала пускаць на сваю тэрыторыю беларускія аўтамабілі, калі ў салоне няма ўладальніка. Латвія і Літва закрылі ўезд для ўсіх (за рэдкім выключэннем) аўтамабіляў на беларускіх нумарах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі