Чаргінец разгледзіць лёс кароны "Міс Мінск-2013" у кастрычніку

Паседжанне савета, прысвечанае скандальным вынікам сталічнага конкурсу прыгажосці, ужо некалькі разоў пераносілася. Цяпер яно прызначанае на другую палову кастрычніка. Пра гэта інтэрнэт-газеце "Салідарнасць" паведаміў старшыня савета Мікалай Чаргінец.



Ён удакладніў, што ўжо стэлефаноўваўся з гэтай нагоды з мітрапалітам Філарэтам і з Тадэвушам Кандрусевічам, кіраўніком каталіцкай царквы ў Беларусі. Акрамя іх, у грамадскі савет па маральнасці ўваходзяць кіраўнікі мусульманскай, юдэйскай і евангелічна-лютэранскай цэркваў, народныя артысты Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь, галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка" Вадзім Гігін і іншыя персоны з розных сфераў.



Нагадаем, гучны скандал ўзнік пасля абвяшчэння вынікаў конкурсу "Міс Мінск-2013". Выявілася, што шэраг пераможцаў і ўдзельніцаў апынуліся танцоркамі go-go і стрыптызёршамі.



Адказнасць за правальны конкурс на сябе не ўзяў ніводзін з суарганізатараў, якімі былі СТВ, Нацыянальная школа прыгажосці і Мінгарвыканкам.



Фота — geometria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі