Чарнобыльскі Шлях кіруецца да парку Дружбы народаў

На мітынгу каля Акадэміі навук праспяваў некалькі песень вядомы бард Андрэй Мельнікаў. Сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Аляксей Шэін і Віталь Рымашэўскі заявілі, што беларуская ўлада звяртае мала ўвагі да наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Акадэмік Іван Нікітчанка ў сваім выступе адзначыў, што радыяцыйная сітуацыя ў Беларусі цяжэйшая, чым была ў 1986 годзе. Па яго словах, радыяцыя была разнесеная па ўсёй краіне тэхнагенным шляхам.

Пасля выступу старшыні міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" Змітра Дашкевіча шэсце скіроўваецца ў бок Чарнобыльскай каплічкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі