Частка людзей, затрыманых па "справе Прэс-клуба", была выпушчаная з СІЗА
Частка людзей, затрыманых па "справе Прэс-клуба", была выпушчаная з СІЗА 31 снежня. Звесткі аб гэтым мае Еўрарадыё.
Выпусцілі тых, хто тэхнічна дапамагаў "Прэс-клубу" працаваць: здавалі ў арэнду фота- і відэаапаратуру, здавалі памяшканні, рабілі сайт. Інфармацыі аб затрыманіі гэтых людзей раней нават не было.
Крымінальны пераслед выпушчаных фігурантаў справы не скончаны — яны адпушчаныя "пад падпіску".
Паралельна 31 снежня следчыя прад'яўляюць затрыманым па "Справе прэс-клуба" абвінавачанні ў сыходзе ад выплаты падаткаў і саўдзеле ў гэтым злачынстве.
UPD. Як стала вядома TUT.BY, кіраўнік "Акадэміі Прэс-клубу" Сяргей Якупаў 31 снежня быў дэпартаваны ў Расію.
22 снежня ў офісе "Прэс-клуба" і дома ў супрацоўнікаў адбыліся ператрусы. Былі затрыманыя ўсе кіраўнікі арганізацыі, але ж праца "Прэс-клуба" не прыпынілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.