Частка Ваўкавыска сышла пад ваду з-за моцнай залевы
Часткова падтопленымі апынуліся вуліца Кастрычніцкая, Камунальная і іншыя, у непасрэднай блізкасці ад якіх знаходзіцца прадпрыемства "Беллакт".
Дарогі месцамі цалкам залітыя вадой, па іх з цяжкасцю ездзяць аўтамабілі. Вышыня вады даходзіць да 20 сантыметраў.
Відавочна, што з-за дажджу будуць падтопленыя і некаторыя прыватныя падворкі, перадае БЕЛТА.
Як паведамлялася раней, пасля моцных залеў у пачатку ліпеня гэтага года ў Ваўкавыску было падтоплена амаль 100 прыватных падворкаў, тады былі эвакуіраваныя 30 чалавек.