Чатыры чалавекі праваліліся пад лёд на возеры Чорным на Брэстчыне

Чатыры чалавекі праваліліся пад лёд на возеры Чорным на Брэстчыне

25 лютага ў 18:28 ратавальнікі Бярозаўскага раёна Брэстчыны атрымалі паведамленне, што на возеры Чорным пад лёд праваліліся чатыры чалавекі, паведамляе прэс-служба МНС.

Супрацоўнікі МНС выратавалі 50-гадовага мужчыну. Медыкі шпіталізавалі яго ў рэанімацыйнае аддзяленне бярозаўскай лякарні з папярэднім дыягназам "агульнае пераахаладжэнне арганізма". Таксама ратавальнікі дасталі з вады 51-гадовага мужчыну, якога выратаваць не змаглі: не прыходзячы ў прытомнасць, ён памёр на месцы здарэння. 

Яшчэ два чалавекі прапалі без вестак — мяркуецца, што яны патанулі. Іх пошукі працягнуцца 26 лютага. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі