Чатыры факты пра адносіны Беларусі і Азербайджана
Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Азербайджан. У аэрапорце Баку яго сустрэлі першы намеснік прэм'ер-міністра Азербайджана Ягуб Эюбаў і намеснік міністра замежных спраў Халаф Халафаў. Лукашэнка правядзе перамовы з азербайджанскім прэзідэнтам Ільхамам Аліевым і прэм'ер-міністрам Артурам Расі-Задэ.
А пагаварыць ёсць пра што. Беларускі імпарт у Азербайджан упаў у тры разы ў гэтым годзе.
Чатыры факты пра эканамічныя адносіны дзвюх краін:
Беларускі экспарт у Азербайджан за 9 месяцаў гэтага года ўпаў у тры разы, азербайджанскі імпарт — вырас у 3,4 раза.
Беларусь прадала ў Азербайджан 6 кілаграмаў чорнай ікры (на 3 тысячы долараў) і 2 тоны замяняльніка чорнай ікры.
Больш за ўсё вырас экспарт у Азербайджан... беларускага віскі (у 106 разоў) і лікёру (у 228 разоў).
Лікёр беларусы пастаўляюць да марожанага — у гэтым годзе наша краіна паставіла Азербайджану 38 тон марожанага.